Рамонт будынку / Building’s repair

Паважаныя сябры!

Мы распачынаем кампанію па збору сродкаў на рамонт будынка Беларускае царквы й грамадзкага цэнтру.

Існуючы будынак, здабыты на сродкі беларусаў, якія прыехалі ў паваенны час, занепадае.

Мы, новае пакаленьне эмігрантаў, павінны перахапіць справу ў старэйшага і не даць прапасць беларускаму асяродку ў Канадзе.

На рамонт існуючага будынка або куплю іншага патрабуюцца вялікія грошы.

Мы у асноўным ўжо ўладкаваліся ў сваім асабістым жыцьці ў Канадзе, маем працу, жыльлё. Настае час падумаць аб агульнай спрабе, аб агульным доме беларусаў у Таронце. Мы хочам падысьці да гэтае справы вельмі сур’езна. Нам патрэбна назьбіраць некалькі десяткаў тысяч даляраў. Потым мы будзем вырашаць шырокім колам людзей, як лепш размеркавацца з гэтымі грашыма.

Мы звяртаемся да вас, суайчыньнікі, падтрымаць нашую ініцыятыву.

Ініцыятыўная група:

Ірына Варабей
Надзея Дробіна
Руслан Качаткоў
Міхась Тапуноў

Адмысловы рахунак для збору сродкаў на рамонт царквы адкрыты ў Scotia Bank.

Напрыканцы году ахвярадаўцам будуць выдавацца паквітаваньні для Revenue Canada.

Грошы прымае скарбнік царквы Марыя Ганько ( 416-267-0798 )