Гісторыя / History
Станаўленьне аўтакефальнай царквы сутыкнулася зь цяжкасьцямі паўсюль, у тым ліку і ў Канадзе. У 1950-х гг. у Таронта была заснаваная беларуская праваслаўная парафія, на чале якой стаяў айцец Мікалай Мігай. На агульным сходзе, дзе прысутнічала больш за 200 чалавек, абсалютнай большасьцю пастанавілі, што парафія будзе належаць да юрысдыкцыі япіскапа Васіля БАПЦ. Здавалася, што ў афармленьні рэлігійнага жыцьця ў Таронта пастаўлена кропка. На жаль, гэтага не адбылося. Пасьля ўхваленьня пастановы сям’я айца Мігая — жонка й сыны — літаральна пацягнулі за рукавы айца Міхаіла з залі, кажучы, што ніколі не дапусьцяць, каб іхны бацька стаўся сьвятаром БАПЦ у юрысдыкцыі япіскапаў Васіля й Сяргея. Другога сьвятара ў нас тады яшчэ не было, і частка тых самых людзей, што стаялі на пазыцыі БАПЦ, захісталіся й здаліся гэтаму шантажу. Пачала дзейнічаць беларуская парафія чужой юрысдыкцыі . Другая частка была верная Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве й далей шукала выйсьця са, здавалася, бязвыхаднай сытуацыі. Неўзабавае паратунак знайшоўся: Міхась Мацукевіч пайшоў на духоўныя студыі й, прыняўшы сьвятарскі сан, стаў на чале вернікаў БАПЦ у Канадзе.
Дарэчы, калі на эміграцыі адбыўся раскол у царкоўным руху, то ў Таронта ўжо ў канцы 1950-х вернікі-аўтакефалісты й прыхільнікі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай, якая ўтварылася ў 1952 г. пад юрысдыкцыяй экзарха Канстантынопальска га патрыярха на Паўночную й Паўднёвую Амэрыку, пачалі наладжваць добрыя стасункі. Калі я прыехала ў Канаду, застала ўжо агульныя сьвяткаваньні дня 25 Сакавіка.
З успамінаў Марыі Ганько.
Таксама прі беларускую аўтакефалію:
Янка Запруднік Беларуская аўтакефалія (Храналёгія падзеяў)